Установа культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” прапануе для наведвання:
Экскурсіі па музейнай экспазіцыі Паўночнай вежы Гальшанскага замка:
- “Таямніцы Гальшанскага замка” (тэматычная экскурсія)
- (абзорная экскурсія па экспазіцыі)
Экскурсіі па экспазіцыі Ашмянскага краязнаўчага музея — з’яўляецца адной з лепшых музейных экспазіцый у Беларусі:
- “Ашмяншчына: прырода, гісторыя, культура” (абзорная экскурсія па экспазіцыі)
- “Ашмяны ад старажытнасці да сучаснасці” (тэматычная экскурсія)
- “Падарожжа па Ашмяншчыне” (тэматычная экскурсія)
- “Сельская гаспадарка, быт і прамысловасць Ашмяншчыны” (тэматычная экскурсія)
- “Славутыя імёны і мясціны краю” (тэматычная экскурсія)
- “Старонкі гісторыі краю ў ХХ стагоддзі (тэматычная экскурсія)
- “Свет прыроды” (тэматычная экскурсія для бацькоў і дзяцей)
Лекцыі з мультымедыяпрэзентацыямі (пастаянна, на базе музея):
- “Жыццё і творчасць Ф.К. Багушэвіча”
- “Нельга забыць аб той вайне”
- “Знакамітыя землякі: З.Мінейка, Ф. Рушчыц, Л. Ходзька”
- “Гальшаны – Харбін – Лондан” (жыццёвы шлях беларускага пісьменніка і святара Вінцука Адважнага (Я. Германовіч)
- “Гістарычныя партрэты” (камандзіры, партызаны, падпольшчыкі, імёнамі якіх названы вуліцы горада Ашмяны)
- “Ашмяншчына. Заходні фронт” (лекцыя, прысвечаная падзеям Першай сусветнай вайны на тэрыторыі тагачаснага Ашмянскага павета)
- “Чарнобыль: учора, сёння, заўтра” (да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС)
- “Жывыя барометры” (пра жывёл і раслін, якія прадказваюць змены надвор’я)
- “Горад, у якім хочацца жыць” (з гісторыі горада Ашмяны)
- “Сардэчна запрашаем у музей” (завочнае знаёмства з музеем и яго калекцыямі)
- “Друкаванае слова Ашмяншчыны” (К. Монвід Дарагастайскі, Ч. Янкоўскі, А.Э. Адынец, Ю.І. Нікалаеў, А.Р. Каранеўскі, Э.С. Корзун і інш.)
- “Іх сляды не згубіліся…” (воіны-партызаны Ашмяншчыны, да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь і Ашмянскага раёна)
- “Святы і абрады беларускага календара”
- “О чем молчат деньги?”
- “Гродзеншчына: гісторыя і людзі”
- “Жанчыны ў гісторыі Ашмяншчыны: славутыя і невядомыя” (С. Гальшанская, К. Багушэвіч, В. Жабінская, Ф. Макась, К. Папова, А. Маймусава, Р. Цітко, Т. Філіповіч, В. Лузіна і інш.)
- “Выпрабаванне творчасцю і лёсам” (біяграфічная лекцыя пра род Дарагастайскіх)
- “Сарматызм на тэрыторыі Беларусі”
- “Вялікія старосты Ашмянскія”
Музейныя заняткі (пастаянна, на базе музея):
- “Таямніцы казачнага лесу” (квэст-гульня на базе экспазіцыйнай залы “Свет прыроды” для малодшых школьнікаў).
- “Там на неведомых дорожках” (квэст-гульня на музейнай пляцоўцы пры жывёльны свет Беларусі, у цёплы перыяд).
- “По следам наших предков” (квэст-гульня на базе гістарычнай экспазіцыі музея).
- “Я павяду цябе ў музей” (квэст-гульня па музейнай экспазіцыі, знаёміць з дзейнасцю музея, для школьнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту).
- Беларуская батлейка (з дэманстрацыяй батлейкавых інтэрмэдый, 1-11 класы).
- “Аб тых і для тых, хто любіць родны горад” (квэст-гульня па гістарычным цэнтры горада, для старэйшых школьнікаў і дарослых).
- “Самы самы новы год” (музейны занятак – віктарына, знаёміць з традыцыямі зімовых святаў насельніцтва Беларусі, для школьнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту)
Перасоўныя выстаўкі з выкарыстаннем дадатковага экспазіцыйнага матэрыяла (пастаянна):
- “Паэты заўсёды вяртаюцца…” (прысвечана жыццю і творчасці паэта-дэмакрата Францішка Багушэвіча)
- “Войны священные страницы…» (прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Ашмянскага раёна)
- “Ашмяншчына. Заходні фронт” (прысвечаная падзеям Першай Сусветнай вайны на тэрыторыі Ашмяншчыны)
- “Сардэчна запрашаем у музей” (завочнае знаёмства з гісторыяй музея і калекцыямі)
Выстаўка з фондаў музея:
- “Буквы разные писать тонким пёрышком в тетрадь” (прысвечана школьнай адукацыі на Ашмяншчыне перыяду 70-80гг ХХ стагоддзя) з верасня 2021 года
Экскурсіі з выхадам на аб’ект:
- «Горад над ракой Ашмянкай»: Плошча 17 верасня — касцёл Св. Архангела Міхаіла — Свята-Васкрасенская царква — будынак былой сінагогі);
- “Паданні зямлі Гальшанскай”, “Гістарычныя старонкі Гальшан” — экскурсія па ўнікальным мястэчку Ашмяншчыны — Гальшанах (з наведваннем руін Гальшанскага замка;
- Экскурсія ў былы цэнтр асветы Ашмяншчыны мястэчка Баруны (з наведваннем касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла XVIII ст.);
- “Сцежкамі Багушэвіча” экскурсія па мястэчку Жупраны (з наведваннем магілы паэта-дэмакрата Ф.К. Багушэвіча і яго сям’і);
- Экскурсія да помніка прыроды рэспубліканскага значэння — валуна «Нявесцін камень».
Кошт паслуг музея:
№ п/п | Назва паслугі | Кошт |
1. | Уваходны квіток на экспазіцыю | 2,00 руб. – для дарослых
1,00 руб. – для школьнікаў |
2. | Уваходны квіток на перасоўныя выстаўкі. | 1,00 руб. |
4. | Экскурсія (аглядная, тэматычная)
для групы не больш за 25 чалавек |
4,00 руб – для школьнікаў, студэнтаў
5,00 руб – для дарослых |
5. | Лекцыя
для групы не больш за 25 чалавек |
10,00 руб. |
6. | Музейна – педагагічны занятак
для групы не больш за 25 чалавек |
6,00 руб + уваходные квіткі |
7. | Экскурсія з выхадам на аб’ект для групы не больш за 25 чалавек | 9,00 руб. |
Кошт паслуг філіяла “Гальшанскі замак”:
№ п/п | Назва паслугі | Кошт |
1. | Уваходны квіток на экспазіцыю | 2,00 руб. – для дарослых
1,00 руб. – для школьнікаў |
2. | Экскурсія (аглядная, тэматычная)
для групы не больш за 25 чалавек |
7,50 руб – для школьнікаў, студэнтаў |
3. | Экскурсія з выхадам на аб’ект для групы не больш за 25 чалавек | 25,00 руб. |
З павагай, дырэктар музея А.І.Жасткова
У першы дзень новага навучальнага году супрацоўнікамі музея былі праведзеныя экскурсіі «Славутыя імёны і мясціны» для навучэнцаў 6-8 класаў СШ№3. Экскурсіі праводзіліся ў межах мерапрыемстваў да Году адзінства, расказвалі пра знакамітых ураджэнцаў зямлі Ашмянскай і мясцін з якіх пачалося іх жыццё.