Гісторыя музея

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча заснаваны на падставе пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27.09.1952 г. Будаўніцтва памяшкання пад музей пачалося ў жніўні 1953 года па вуліцы Савецкай, 80. У тым жа годзе музею прысвоена імя Ф.К.Багушэвіча. Адкрыццё экспазіцыі адбылося 16 кастрычніка 1955 года. У год адкрыцця працавалі аддзел сацыялістычнага будаўніцтва і куточак, прысвечаны беларускаму паэту-дэмакрату Ф.Багушэвічу. У 1963 годзе музей быў скасаваны як дзяржаўны, пераведзены на грамадскія пачаткі і перададзены школе-інтэрнату. У 1965 годзе была створана і адкрыта для наведвальнікаў новая экспазіцыя. Яна складалася з трох аддзелаў: прыроды, гісторыі дасавецкага часу, гісторыі савецкага грамадства. У 1970 годзе працавалі 10 залаў, дзе выстаўляліся 1264 экспанаты асноўнага фонду. Усяго ў музеі налічвалася 3317 экспанатаў. Чарговы раз экспазіцыя аднаўлялася ў 1987 годзе. Музей захоўвае прадметы археалогіі і нумізматыкі, асабістыя рэчы ашмянцаў і прадметы народнага побыту, вырабы майстроў-умельцаў і дакументы, зброю і фатаграфіі, чучалы і муляжы, кнігі, асабістыя справы знакамітых ашмянцаў і інш.

          У жніўні 2000 года музей атрымаў гістарычны будынак сярэдзіны ХІХ стагоддзя.  Рэканструкцыя будынка музея завершана ў кастрычніку 2009 года. 20 лістапада гэтага года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнай залы музея. За перыяд свайго існавання музей стаў сапраўдным культурным цэнтрам раёна, у якім праходзяць самыя розныя мерапрыемсты і сустрэчы.

        17 чэрвеня 2010 года адбылася прэзентацыя выстаўкі прэзідэнта Міжнароднай Асацыяцыі “Мастацтва народаў свету”  М.І. Карнілава  “Дар галереи “НИКОР”. Музей атрымаў у дар 431 мастацкі твор (жывапіс, графіка, скульптура). Галерэя працуе і сёння і ўзбагачае музей прыгажосцю.

З лістапада 2013 года ў музеі працуе новая экспазіцыя, якая ўключае 4 залы, прысвечаныя прыродзе, гісторыі і культуры Ашмянскага краю.

Калектыў музея за час існавання ўзначальвалі: А.М.Кушнераў (першы дырэктар), В.У. Свенціхоўскі, Л.Д. Яфімцава, М.Ф. Спірыдонаў, В.Р. Навумаў і Ю.Н. Борд (два апошнія – па сумяшчальніцтве), М.М. Бараноўскі, А.Р. Каранеўскі, Д.І. Васілеўская, Ж.І. Іванова.

Дом престарелых УЮТный Дом Забота о близких возрастных людях

Афіша

Афіша

Афіша

Афіша

ЗАМОВІЦЬ ЭКСКУРСІЮ

Афіша
Афіша
Афіша

Мы на Одноклассниках

Мы на FACEBOOK

Афіша

Мы на INSTAGRAM

Ашмянскі краязнаўчы музей ©